Stáhnout prezentaci
Prezentace se nahrává, počkejte prosím
ZveřejnilMiloslava Šimková
1
дац.В.А.Міхедзька Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 - 30-я гг. XX ст. Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы 1.Рыжская мірная дамова 1921 г. у гістарычным лёсе беларускага народа. 2.Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. 3.Нацыянальна -культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
2
дац.В.А.Міхедзька 1 Рыжская мірная дамова 1921 г. у гістарычным лёсе беларускага народа. За тэрыторыяй Заходняй Беларусі, якая па Рыжскаму мiрнаму дагавору 1921 г. апынулася ў складзе Польшчы, польскі ўрад замацаваў назву «крэсы всходне». На гэтых землях пражывала 4,6 млн. насельніцтва, 70 % якога складалі беларусы. Па Рыжскаму міру кіраўніцтва Польшчы павiнна было забяспечыць усе правы свабоднага развiцця культуры, мовы, рэлiгiйных абрадаў для мясцовага насельніцтва. ўрад ІІ Рэчы Паспалітай нават не прадаставіў Заходняй Беларусі статусу культурна- нацыянальнай аўтаноміі, паколькі лічыў гэтыя землі неад’емнай часткай сваёй дзяржавы і праводзіў палітыку па іх поўнаму палітычнаму і культурнаму зліццю з Польшчай.
3
дац.В.А.Міхедзька
4
Улётка беларускіх эсэраў з нагоды заключэння Рыжскай мірнай дамовы
5
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы Эканомiка Заходняй Беларусі з’яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крынiцай сыравiны i таннай рабочай сiлы Польскі ўрад не быў зацікаўлены ў развіцці прамысловасці на гэтых землях. Гарбарная, тэкстыльная і металаапрацоўчая галіны прыйшлi тут у заняпад. Развiвалася ў асноўным перапрацоўчая і харчовая прамысловасць: вытворчасць масла, сыру і мясной прадукцыі дзякуючы жывёлагадоўчай накiраванасцi сельскай гаспадаркi.
6
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы У Заходняй Беларусi захавалася памешчыцкае землеўладанне. Больш за 80 % ад агульнай колькасці жыхароў тут складалі сяляне, якія пакутавалі ад малазямелля, цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на прадукцыю прамысловасці і нізкіх на сельскагаспадарчыя тавары. У пошуках лепшага жыцця беларускае насельніцтва масава эмігрыравала ў Аргентыну, Бразілію, Канаду, ЗША.
7
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы У ліпені 1925 г. быў прыняты закон аб зямельнай рэформе: парцэляцыя ― падзел на дробныя ўчасткі (парцэлы) ад 2 да 20 га і продаж праз банкі дзяржаўных, памешчыцкіх і так званых пакінутых зямель (зямель бежанцаў гадоў Першай сусветнай вайны, якія не вярнуліся на Радзіму); ліквідацыя сервітутаў; камасацыя ― ліквідацыя цераспалосіцы і хутарызацыя сялянскіх гаспадарак; распаўсюджанне інстытута асадніцтва. Асаднікамі называліся ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад перасяляў з тэрыторыі карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь для ўмацавання сваіх інтарэсаў.
8
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы Рэформа садзейнічала з’яўленню беларускага фермерства, але не закранула памешчыцкага землеўладання і амаль не зменшыла колькасці малазямельных і беззямельных сялян. Да 1934 г. на землі Заходняй Беларусі былі пераселены 8 742 асаднікі, якія з’яўляліся апорай польскага ўрада, падтрымлівалі палітыку паланізацыі, былі ўзброены і нярэдка выконвалі паліцэйскія функцыі.
9
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы Палітычны рэжым, устаноўлены польскiм урадам у Заходняй Беларусі, атрымаў назву «санацыi» (аздараўлення). «Крэсы всходне» павінны былі стаць своеасаблівым «санiтарным кардонам» i выконваць ролю буфера памiж СССР i Заходняй Еўропай з мэтай не дапусцiць распаўсюджвання на гэтых землях камунiстычных iдэй.
10
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы Эканамічнае і палітычнае бяспраўе і нацыянальны прыгнёт насельніцтва Заходняй Беларусі польскім урадам прывялі да ўздыму вызваленчага руху да канца 1920-х г. ён адбываўся пад лозунгам уз’яднання з БССР, дзе праводзілася палітыка беларусізацыі. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі праявіўся ў двух накiрунках: рэвалюцыйна-вызваленчы, які быў прадстаўлены Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ), створанай у 1923 г., Камуністычным саюзам моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Іх прыхільнікі выступалі за арганізацыю партызанскай барацьбы супраць польскага прыгнёту;
11
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы нацыянальна-дэмакратычны накірунак узначальвала створаная ў 1921 г. культурна- асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ), з 1925 г. ― самая ўплывовая беларуская палітычная партыя Беларуская сялянска- работніцкая грамада (БСРГ) на чале з Б.Тарашкевічам, якая налічвала ў сваіх шэрагах 120 тыс. чалавек. Прыхільнікі гэтай плыні прытрымліваліся магчымасці выкарыстання парламенцкіх форм барацьбы. Барацьбу за свае правы вялі рабочыя і сяляне шляхам забастовак, якія нярэдка перарасталі ў антыўрадавыя дэманстрацыі, мітынгі і сутычкі з паліцыяй.
12
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы 3 лютага 1927 у Косаве праходзіла дэманстрацыя ў падтрымку БСРГ. На дэманстрацыю выйшла паўтары тысячы чалавек (галоўным чынам, сялян). Удзельнікі маніфэстацыі прайшлі па Косаву, правялі мітынг. Калі пасьля мітынгу пратэстуючыя зноў рушылі празь мястэчка, камуністычныя дзеячы, якія былі ў калёне сярод дэманстрантаў, паднялі чырвоныя сьцягі. У адказ на гэта польская паліцыя адкрыла агонь.У выніку расстрэлу загінула 6 чалавек
13
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы Нарачанскае выступленне рыбакоў пачалося ўлетку 1935 года. Прычынай стала забарона ўладамі свабоднай лоўлі рыбы на возеры Нарач. У выступленні ўдзельнічала каля 5 тысяч сялян. Кіравала выступленнямі КПЗБ. Барацьба цягнулася да 1939 года. У 1937 годзе Максім Танк пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў напісаў паэму «Нарач»
14
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы Сяргей Прытыцкі 27 студзеня 1936 у залі Віленскага акруговага суду застрэліў сьведку з боку абвінавачаньня У чэрвені 1936 прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасьці ў многіх краінах сьвету. У выніку сьмяротны прысуд быў заменены пажыцьцёвым турэмным зьняволеньнем.
15
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы 23 жнiўня 1939 г. у Маскве міністрамі замежных спраў СССР i Германiі В.Молатавым і І.Рыбентропам быў падпiсаны пакт аб ненападзенні («Пакт Рыбентропа-Молатава») Савецкі Саюз і Германія падзялілі Еўропу на сферы ўплыву па рэках Нараў, Буг, Вісла, Сан. Тэрыторыі, якія былі размешчаны на захад ад гэтай лініі, прызнаваліся сферай інтарэсаў Германіі, а на ўсход – Савецкага Саюза. 1 верасня 1939 г. пачалася Другая сусветная вайна. Маючы вялiкую перавагу ў тэхнiцы, войскi Германii хутка падступiлi да межаў Заходняй Беларусі, а 17 верасня 1939 г. Сталiн аддаў загад Чырвонай Армii перайсцi савецка- польскую мяжу. Да 25 верасня савецкiя войскi поўнасцю занялi Заходнюю Беларусь
16
дац.В.А.Міхедзька 2 Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы 22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны Сход, які адбыўся ў Беластоку 28 − 30 кастрычніка. На ім было прынята рашэнне аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР.
17
дац.В.А.Міхедзька 3. Нацыянальна -культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Так, да 1938/39 навучальнага года ў заходнебеларускіх ваяводствах не было ніводнай беларускай школы (на 1919 г. іх было каля 400). Насельніцтва, якое валодала беларускай мовай, лічылася непісменным, пазбаўлялася выбарчых правоў. Навучанне вялося ў польскамоўных установах. Высокая плата за навучанне абмяжоўвала магчымасці асветы.
18
дац.В.А.Міхедзька 3. Нацыянальна -культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Супраць гэтай сітуацыі выступіла Таварыства беларускай школы (ТБШ). 500 гурткоў арганізацыі аб’ядналі каля 30 тыс. членаў. Яно дзейнічала на працягу 1921-1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б.Тарашкевіч, І.Дварчанін, Р.Шырма, П.Пестрак і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" (1918 г.) Браніслаў Тарашкевіч.
19
дац.В.А.Міхедзька Браніслаў Тарашкевіч 1892 — 29 лістапада 1938
20
дац.В.А.Міхедзька 3. Нацыянальна -культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. асяродкамі беларускай мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926-1936 гг.), беларускія гімназіі ў Вільні (1914-1944), Наваградку, Нясвіжы, Радашковічах, Клецку, Будславе (зачынены ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг.). У віленскіх выдавецтвах выходзяць “Хрэстаматыя беларускай літаратуры ХІ век – 1905 год” М.Гарэцкага (1922 г.), “Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)” І.Дварчаніна (1927 г.), падручнікі для беларускіх школ С.Рак- Міхайлоўскага, С.Паўлоўскага, беларускамоўныя часопісы і газеты (“Маланка”, “Шлях моладзі”, “Летапіс ТБШ” (“Беларускі летапіс”), “Беларуская крыніца” і інш.).
21
дац.В.А.Міхедзька 3. Нацыянальна -культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І.Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства (1918–1939) быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В.Ластоўскі, А.Станкевіч, Б.Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.
22
дац.В.А.Міхедзька 3. Нацыянальна -культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі садзейнічала актывізацыі і аб’яднанню беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна-палітычнай барацьбе. У канцы 20-х – 30-я гады палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларускіх нацыянальных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна- асветніцкіх арганізацый). У 1937 годзе ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ.
23
дац.В.А.Міхедзька 3. Нацыянальна -культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М.Танк, В.Таўлай, М.Засім), а таксама рамантызмам і лірызмам (Н.Арсеннева, К.Сваяк, У.Жылка і інш.). Выяўленчае мастацтва адметна касмічнымі, гістарычнымі і сімволіка-алегарычнымі карцінамі Я.Драздовіча (“Дух зла” і інш.), бытавымі палотнамі М.Сеўрука і П.Сергіевіча, партрэтам і пейзажам (Г.Семашкевіч), карыкатурамі Я.Горыда.
24
дац.В.А.Міхедзька Язэп Драздовіч http://drazdovich.by
25
дац.В.А.Міхедзька 3. Нацыянальна -культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Сур’ёзную працу па збіранні і прапагандзе беларускага фальклору праводзілі Р.Шырма, г.Цітовіч. Утвараліся хоры (адзін з самых папулярных – хор Беларускага саюзу студэнтаў у Вільні), рэпертуар якіх складаўся пераважна з беларускіх песень. Значны ўнёсак у музычную культуру зроблены кампазітарамі К.Галкоўскім, Л.Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М.Забэйда- Суміцкім.
Podobné prezentace
© 2024 SlidePlayer.cz Inc.
All rights reserved.